П'янага беларуса спачатку затрымалі на Volkswagen, а пасля на... трактары
Два парушэнні 24-гадовы гродзенец здзейсніў за няпоўны месяц.
Спачатку ў сярэдзіне студзеня яго злавілі ў Шчучынскім раёне, калі ён ехаў на легкавіку ў стане алкагольнага ап'янення. Пры гэтым малады мужчына не меў права кіравання транспартным сродкам такой катэгорыі.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, рашэнне па першай справе гродзенца яшчэ не было прынятае, як з'явілася новая — яго зноў затрымалі ў стане алкагольнага ап'янення, на гэты раз у Скідзелі. Парушальнік прыехаў на аўтазапраўку на... трактары "МТЗ". Утрыманне алкаголю ў арганізме перавышала дапушчальнае больш чым у чатыры разы.
Высветлілася, што напярэдадні мужчына "наслядзіў" ў Шчучынскім раёне. У вёсцы Каменка ён так няўдала спыніў трактар, "каб пагаварыць з знаёмым", што пашкодзіў цагляны слуп. З месца здарэння зламыснік з'ехаў.
Фота — bymedia.net