П'яны кіроўца збіў дзяржаўтаінспектара

Супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на кіроўцу "Форд-Мандэа", калі ён выходзіў з крамы са спіртным і садзіўся ў аўто. Быў перададзены сігнал аб затрыманні. Калі ДАІшнікі на трасе папрасілі парушальніка спыніцца, ён наадварот павялічыў хуткасць.



Дарэчы, зламыснік ужо быў пазбаўлены права кіравання на два гады за тое, што збіў на нерэгулюемым пешаходным пераходзе жанчыну з дзіцем і ўцёк. 42-гадовы жыхар Баранавіч затрыманы. Вырашаецца пытанне аб распачацці крымінальнай справы, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі