П’яны шафёр пратараніў прыпынак — першае парушэнне за 9 гадоў стажу
У Мінску п’яны кіроўца ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Мінскай гарадской ДАІ, здарэнне адбылося позна ўвечары 8 кастрычніка на вуліцы Лабанка.
40-гадовы кіроўца легкавіка "Kia" рухаўся да стаянкі ля ГЦ “Максімус”, рэзка рвануў наперад і наскочыў на бардзюр, пасля чаго ўрэзаўся ў прыпынак.
Ніхто не пацярпеў. Канструкцыя прыпынку і аўтамабіль пашкоджаныя. Медыцынскі агляд парушальніка выявіў, што ў яго крыві было 2,37 праміле.
На мужчыну склалі два адміністратыўныя пратаколы. Для яго гэта першае парушэнне за 9 гадоў стажу кіроўцы.