Пётр Ялфімаў заняў на Еўрабачанні 32-е месца, ён набраў толькі 25 ачкоў

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" Пётр Ялфімаў заняў 13-е месца ў першым паўфінале, набраўшы ўсяго 25 ачкоў.
Сярод 42-х удзельнікаў конкурсу ён стаў 32-м. Вынікі галасавання былі апублікаваныя пасля заканчэння фіналу, у якім перамог нарвежац з Беларусі Аляксандр Рыбак.

Ялфімаў атрымаў 6 балаў ад Македоніі, па 4 балы — ад Ізраілю, Фінляндыі і Арменіі, 2 балы — ад Чарнагорыі, па 1 балу — ад Ісландыі, Швецыі, Мальты, Балгарыі і Чэхіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі