Пытанне Паўдн. Асеціі і Абхазіі парламент Беларусі разгледзіць 2 красавіка

Парламент Беларусі разгледзіць пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі 2 красавіка. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Іваноў.
РИА "Новости" нагадвае, што на сённяшні дзень незалежнасць самаабвешчаных рэспублік прызналі толькі Расія і Нікарагуа. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў выпадку ўхвалення парламентам просьаў Цхінвалі і Сухумі аб прызнанні ён гатовы падпісаць адпаведны дакумент.

Паводле Валерыя Іванова, цяпер пытанне абмяркоўваецца сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі