“Пытаннечкі”: “прыкарытнік” і “не апазіцыя” Павел Латушка

“Пытаннечкі”: “прыкарытнік” і “не апазіцыя” Павел Латушка

Праграма “Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком вяртаецца ў эфір Еўрарадыё. Праўда, у крыху змененым фармаце. Адпачатку гэта была прымеркаваная да выбараў праграма, дзе гасцямі былі кандыдаты ў прэзідэнты альбо іх давераныя асобы. Цяпер праграма будзе штотыднёвай. Будзем абмяркоўваць самыя актуальныя падзеі і ўчынкі, а таксама ўсё тое значнае, што не варта абмінаць увагай. Каго будзем запрашаць у студыю? Усіх тых, каму ёсць што сказаць нашым слухачам і чыё меркаванне важнае, карыснае і цікавае. Госцем праграмы можа стаць кожны з вас!


Такім чынам…


“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У першым выпуску абноўленай праграмы — былы міністр культуры, экс-амбасадар Беларусі ў Францыі, былы дырэктар тэатра імя Янкі Купалы, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Што чакае тэатр імя Янкі Купалы? Ці пойдзе Лукашэнка на перадачу ўлады мірным шляхам? Як хутка беларусам надакучыць пратэставаць і ці варта чакаць узмацнення ціску на пратэстоўцаў? Ці будзе Расія ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі і ў якім фармаце? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.


Павел Латушка, 47 гадоў. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. З 1995 года працуе ў МЗС Беларусі. З 2009 да 2012 года — міністр культуры. Быў амбасадарам у Францыі, Іспаніі і Партугаліі. У сакавіку 2019-га прызначаны на пасаду дырэктара тэатра імя Янкі Купалы. Звольнены 17 жніўня 2020 года за падтрымку акцый пратэсту. Жанаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі