Работніка тэатра аштрафавалі на 10 мільёнаў за абразу міліцыянтаў
Такое рашэнне прыняў Фрунзенскі суд Мінска.
Гісторыя пачалася сёлета 28 траўня. На адным з папулярных беларускіх інтэрнэт-парталаў фарумчанін апублікаваў каментар, абразлівы для супрацоўнікаў Фрунзенскага РУУС Мінска, якія прыбылі па яго выкліку. Ён адзначаў неахайны выгляд міліцыянтаў і нядбайнае выкананне імі службовых абавязкаў.
Аператыўнікі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій выявілі асобу грубіяна. Ім апынуўся 35-гадовы загадчык літаратурна-драматычнай часткаій сталічнага тэатра. На яго пачалі адміністрацыйныя працэсы адразу па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу — "Абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў", а таксама "Абраза".
Міліцыянты сцвярджаюць, што правялі службовую праверку па фактах, пра якія пісаў мужчына ў інтэрнэце. "Прыведзеныя довады не пацвердзіліся, а дзеянні міліцыянераў прызнаныя прафесійнымі і карэктнымі", — адзначае прэс-служба МУС.
Дарэчы, сам абвінавачаны віну не прызнаў, абразлівыя выразы палічыў цалкам прымальнымі ў паўсядзённых зносінах. А неўзабаве ён і зусім стаў ігнараваць судовыя паседжанні, кажуць у МУС. Суд прызнаў яго вінаватым.
Фота — auto.onliner.by