Rammstein прыедзе ў Мінск у 2010 годзе?

Калі выгарыць, то нямецкі індастрыял-метал-рок гурт Rammstein ужо ў сакавіку выступіць у Мінску Пакуль жа некалькі сталічных канцэртных арганізацыяў  вядуць перамовы аб арганізацыі канцэрта гурта. Паводле папярэдняй інфармацыі, першы канцэрт Rammstein у Беларусі  мае адбыцца 7 сакавіка 2010 года. Як паведамляе БелаПАН, канцэрт, магчыма, пройдзе на цэнтральнай пляцоўцы спартыўнага комплексу “Мінск-Арэна“, якая змяшчае 15 тыс. чалавек.

Зараз гурт Rammstein знаходзіцца ў сусветным турнэ. 26 лютага 2010 года можна трапіць на выступ Рамштайнаў у Санкт-Пецярбургу. Арганізаваную паездку на канцэрт ладзіць каманда Музычныя падарожжы“. Далучайцеся!

Фота: www.myspace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі