Расія адмовілася ад нефармальнай сустрэчы Савета бяспекі ААН па Крыме

Літва выступіла з прапановай правесці нефармальную сустрэчу Савета бяспекі ААН па крымскай тэматыцы. Аднак Расія адмовілася прымаць удзел у ёй, перадае РБК. У пастаянным прадстаўніцтве Расіі пры ААН гэтую сустрэчу назвалі "контрпрадуктыўным і правакацыйным" мерапрыемствам, якое не трапляе да сферы дзеяння Савета бяспекі ААН.

Расійскія дыпламаты заявілі, што ў такой сустрэчы не прымуць удзел і "дэлегацыі некаторых іншых краін". Сама нефармальная сустрэча па Крыме запланаваная на сённяшні вечар. На яе запрошаны дэпутат Вярхоўнай рады Украіны і экс-лідар меджліса крымскіх татараў Мустафа Джамілёў. Пасяджэнне пройдзе за зачыненымі дзвярыма.

Дарэчы, яшчэ на пачатку сакавіка пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін паведаміў, што Масква не будзе вяртацца да пытання Крыма ў Савеце бяспекі ААН.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі