Расія можа перакрыць транзіт венесуэльскай нафты праз украінскую трубу

Мінск і Кіеў на мінулым тыдні не змаглі ўзгадніць усе нюансы транзітных дамоўленасцяў. Планы па падпісанні міжурадавай дамовы пра транзіт венесуэльскай нафты праз украінскую тэрыторыю адкладзеныя, канстатуе ўкраінскі сайт "Экономические известия".  Нечаканыя складанасці эксперты звязваюць з неабходнасцю ўлічваць меркаванне трэцяга боку ў гэтым пытанні — Расіі.

Калі Беларусь захоча перапампоўваць нафту па нафтаправодзе Адэса-Броды, меркаванне Расіі можа стаць вырашальным. Цяпер па нафтаправодзе ідзе ў рэверсным рэжыме расійская нафта. Для дастаўкі нафты ў Беларусь яго давядзецца перавесці ў аверсны рэжым. Для гэтага давядзецца дамаўляцца з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі