Расія наракае на "грубы інфармацыйны ўкід"

Гаворка ідзе пра апублікаваную 15 лютага заяву МУС, у якой гаварылася пра існаванне доказаў віны расіянаў.

Дыппрадстаўніцтва адзначае, што "грубы інфармацыйны ўкід па дэлікатным для нас пытанні" адбыўся пасля перадачы справы Брэуса і Гапонава ў суд. У той час, як Расія захоўвала "рэжым цішыні", каб пазбегнуць абвінавачанняў ў ціску на суд.

У заяве амбасады падкрэсліваецца, што абвінавачаныя ў спрычыннасці да масавых беспарадкаў расіяне абвяргаюць свій актыўны ўдзел у падзеях 19 снежня. Таксама паказваецца, што даказана толькі сама прысутнасць Гапонава і Брэуса на мітынгу, за што яны ўжо панеслі адміністрацыйнае пакаранне, паведамляе РІА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі