Расія зусім спыняе пастаўкі газу ва Ўкраіну
Прэм'ер Расіі Ўладзімір Пуцін падтрымаў прапанову кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера аб спыненні паставак газу на мяжу Расіі і Ўкраіны.
Паводле слоў Мілера, сёння ўначы і на працягу раніцы Ўкраіна зачыніла ўсе газатранспартныя калідоры ў Еўропу. Пры гэтым "Газпрам" працягваў пастаўкі ў газатранспартную сістэму Ўкраіны. Ён прапанаваў "спыніць пастаўкі газу на расійска-ўкраінскую мяжу ва ўмовах, калі Ўкраіна ажыццяўляе крадзеж расійскага газу".
У сваю чаргу Пуцін пагадзіўся з прапановай кіраўніка "Газпрама", але падкрэсліў, што "гэта трэба зрабіць публічна, у прысутнасці міжнародных назіральнікаў", паведамляе “Інтэрфакс”.