Расійская паліцыя шукае беларускіх графіцістаў за размаляваны вагон (відэа)
Графіці-мастакі з Беларусі размалявалі Яраслаўль.
Хлопцы падарожнічаюць па краінах былога СССР і малююць там, дзе захочуць. Графіцісты, не хаваючыся, запісалі падрабязнае відэа, дзе паказалі працэс размалёўвання сцен у Яраслаўлі. Пацярпелі ад рук нашых суайчыннікаў у тым ліку і гістарычныя будынкі ў цэнтры горада, і вагон цягніка.
За гэта парушальнікі могуць атрымаць штраф да 40 тысяч рублёў (каля 1 тысячы еўра). Або ім пагражае арышт на тэрмін да 3 месяцаў, паведамляюць расійскія СМІ.