Расійскі эканамічны крызіс выгадны для Беларусі

Расія на парозе эканамічнага крызісу, параўнальнага да крызісу 1998 года. Так лічаць аналітыкі Financial Times. За апошні месяц замежныя эксперты ацэньваюць адплыў інвестыцый аж у 20 мільярдаў даляраў. Навуковы кіраўнік Вышэйшай школы эканомікі расійскі эканаміст Яўген Ясін лічыць, што асноўныя прычыны крызісу – у палітыцы Расіі, а для Беларусі такая сітуацыя ў суседа можа быць нават выгаднай. Яўген Ясін (Я.Я.): Па-першае, гэтая сітуацыя тлумачыцца там, што ўвогуле на сусветных рынках дастаткова складаная сітуацыя. І звычайна ў такіх выпадках з рынкаў, якія знаходзяцца на стадыі развіцця, выводзяцца грошы інвестараў, якія маюць цяжкасці ў сябе ў краіне. Па-другое, гэта палітыка расійскага ўраду, якая ў апошні час дастаткова агрэсіўная ў дачыненні бізнэсу, у тым ліку і замежнага. І па-трэцяе, гэта апошнія падзеі на Каўказе, яны таксама ўплываюць. Расія робіцца краінай з падвышанымі палітычным рызыкамі. Гэта ўспрымаюць рынкі, і яны рэагуюць.

ЕРБ: Што можа зрабіць Расія, каб змяніць гэтую эканамічную сітуацыю? І ці мусіць Расія штосьці ў прынцыпе рабіць? Ці небяспечны для яе гэты крызіс?

Я.Я.: Я мяркую, што небяспечны. Зараз вялікага крызісу не будзе, таму што ў Расіі ёсць дастаткова сур’ёзная падушка бяспекі ў выглядзе рэзерваў, рэзервовага фонду, фонду народнага дабрабыту. Але калі браць сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектывы – гэта вельмі небяспечна, бо такая сітуацыя з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для выбранага курсу на інавацыйную эканоміку. Інавацыйная эканоміка ў Расіі развівацца самастойна, асобна ад астатняга свету не можа. Адсюль выснова, што мусяць быць адчувальныя і пераканальныя змены ў расійскай палітыцы.

ЕРБ: Можа, Расія зменіць нейкім чынам палітыку паставак энерганосьбітаў, каб вярнуць заходні капітал? Ці гэта не дапаможа?

Я.Я.: Як яна можа гэта зрабіць? Павялічыць аб’ём паставак энерганосьбітаў Расія не можа, бо і без таго пастаўляе на максімуме. Знізіць кошты – гэта згубіць аблічча. Усе ўзаемаадносіны ўжо наладжаныя, і адзін шлях для Расіі не наносіць сабе далейшых стратаў — гэта вельмі дакладна выконваць узятыя на сябе абавязанні.

ЕРБ: А як, на Ваш погляд, адаб’ецца крызіс у Расіі на такіх партнёрах Расіі, як Беларусь?

Я.Я.: Для Беларусі гэта можа быць у пэўным сэнсе плюсам, бо яна ўмацуе свае пазіцыі на расійскім рынку. Аднак у мяне такое адчуванне, што нават вашае кіраўніцтва ўжо пазірае на Захад, таму што яно, канешне, пераконвае Расію ў сваім добрым стаўленні, аднак разумее небяспечнасць сітуацыі і не хоча рабіць стаўку толькі на Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі