Расійскі міністр: Мінск і Масква знялі рознагалоссі, але засталося пытанне-глыба

Расійскі міністр: Мінск і Масква знялі рознагалоссі, але засталося пытанне-глыба

Мінск і Масква практычна знялі прынцыповыя рознагалоссі ў супрацоўніцтве ў рамках саюзнай дзяржавы. Такую заяву па выніках перамоваў прэм'ераў Беларусі і Расіі зрабіў кіраўнік Мінэканомразвіцця РФ Максім Арэшкін. "Усе дамоўленасці дасягнуты, цяпер чакае вельмі вялікая праца",цытуе яго словы ТАСС. Сустрэча Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева прайшла ў Кыргызстане, дзе адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі