Расійскі пасол: Мы працягнем пастаўкі нафты ў Беларусь

Такім чынам ён пракаментаваў заклік дэпутата Дзярждумы Рамана Худзякова спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь у адказ на абяцанне Мінска дапамагчы нафтапрадуктамі Кіеву, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, 4 жніўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам. У ёй асаблівая ўвага надавалася пастаўкам нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну. Лукашэнка паабяцаў, што паспрыяе Украіне нафтапрадуктамі.

У той жа дзень чалец камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Раман Худзякоў прапанаваў спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь. Ён заявіў, што Украіна з дапамогай гэтых гаруча-змазачных сродкаў запраўляе танкі, бронетранспарцёры і іншую ваенную тэхніку, якая ўдзельнічае ў баях у Данецкай і Луганскай абласцях. "Няўжо Лукашэнка не разумее, што, дапамагаючы Парашэнку, ён знішчае братэрскі народ Украіны?!" — абурыўся расійскі дэпутат.

У сваю чаргу, расійскі амбасадар адзначыў, што Беларусь і Расія падпісалі дакументы на 2014 год і будуць іх выконваць, незалежна ад нейкіх заяваў. "Дваццаць тры мільёны тон нафты будуць пастаўленыя ў Беларусь, за першыя паўгода пастаўлена 11,4 млн тон", — адзначыў дыпламат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі