Расійскі рубель пабіў рэкорд падзення

На вечар пятніцы курс долар каштаваў 57,47 рубля, а еўра — 71,56 рубля. Такім чынам, расійскі рубель перажывае найбольшае падзенне з часоў дэфолту 1998 году. Гэта адбываецца на фоне руху нафтавых каціровак да найгоршых паказнікаў за амаль 5,5 гадоў, пішуць расійскія СМІ.

Кошт паўночнаморскай нафты маркі Brent дасягнуў 62,37 за барэль упершыню з чэрвеня 2009 году, у тым ліку пасля таго, як Міжнароднае энергетычнае агенцтва знізіла прагноз росту сустветнага спажывання нафты ў 2015 годзе і прадказала далейшае падзенне цаны на нафту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі