Расійскія войскі шэсць разоў за дзень абстралялі Харкаў
Ад расійскай ракетнай атакі пацярпеў офіс міжнароднай арганізацыі ў Харкаве
24 ліпеня расійскія войскі шэсць разоў абстралялі Харкаў.
Увечары ў сераду яны атакавалі цэнтральную частку горада кіраванай авіябомбай (КАБ). Яна пацэліла ў жылы дом, перадае hromadske.ua. Паводле інфармацыі старшыні абласной ваеннай адміністрацыі Алега Сінягубава, ад удару пацярпелі тры чалавекі. У жылым доме адбыўся пажар.
Зранку ў серады расіяне нанеслі двайны ракетны ўдар па жылым сектары. Як удакладняе Сінягубаў, быў атакаваны офіс Швейцарскага фонду супраьміннай дзейнасці FSD. Гэтая міжнародная арганізацыя займаецца разміноўваннем Харкаўшчыны.
Пазней у горадзе чулі некалькі серый выбухаў: былі атакаваныя інфраструктурны аб'ект, а потым — прамысловая зона. У выніку ўдару па прамзоне пацярпелі шасцёра чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.