Рассельгаснагляд паказаў знішчэнне 39 тон персікаў і нектарынаў (відэа)

Рассельгаснагляд абнародаваў відэа знішчэння 39 тон "санкцыйных" персікаў і нектарынаў. Падзея адбылася 7 жніўня ў Себежскім раёне Пскоўшчыны, але абнародаваная — толькі 10 жніўня.

Себежская мытня затрымала аўтамабіль, у якім перавозілі 19 тон персікаў і нектарынаў з фальсіфікаваным мараканскім фітасанітарным сертыфікатам, а таксама аўтамабіль, дзе перавозілі 19,5 тон персікаў, нектарынаў і грушаў з эквадорскім сертыфікатам. Другая партыя садавіны трапіла пад падазрэнне, бо мела нехарактэрную дастаўку з Эквадора ў Расію — праз Латвію і Беларусь. Як паведамляе Рассельгаснагляд, падчас праверкі выявілася, што ў Эквадоры сертыфікат не выдаваўся.

Згодна з новымі правіламі расійскай мытні тавар быў канфіскаваны і знішчаны на сметніку ў Себежскім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі