Развітанне з Рыгорам Барадуліным праходзіць у Чырвоным касцёле (відэа)
Пачатак — у 9.45.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка ва ўзросце 79 гадоў.
Як паведамляе ў сацсетках Глеб Лабадзенка, развітанне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца ў аўторак, 4 сакавіка, у Мінску ў Чырвоным касцёле на плошчы Незалежнасьці.
Расклад наступны:
9.45 — пачатак,
11.15 — развітальная імша ў грэка-каталіцкім абрадзе,
12.00 — развітальная імша ў рыма-каталіцкім абрадзе,
13.00 — развітальнае слова сяброў.
Пасля гэтага адбудзецца выезд на могілкі ва Ушачы, дзе будзе пахаваны Рыгор Барадулін, каля магілы яго маці.
Фота — bymedia.net