Рэдакцыя "Ежедневника" змяніла канцэпцыю пасля затрымання Сацука

Сяргей Сацук / Еўрарадыё
Сяргей Сацук / Еўрарадыё

Рэдакцыя беларускай інтэрнэт-газеты "Ежедневник" абвясціла аб змене канцэпцыі. Рашэнне звязана з арыштам галоўнага рэдактара выдання Сяргея Сацука Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

"З гэтага часу на партале будзе публікавацца толькі інфармацыя (ўласныя матэрыялы і матэрыялы іншых СМІ), што адносіцца да "Справы Сяргея Сацука". Усе яны будуць сабраныя ў адмысловым раздзеле, у якім мы будзем старанна і падрабязна фіксаваць ход гэтай справы", — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Сяргея Сацука затрымалі па падазрэнні ў хабары. Сам ён звязвае затрыманне са сваімі расследаваннямі на тэму карупцыі пры дзяржаўных закупках ў галіне аховы здароўя. Журналіст пакінуў у рэдакцыі Еўрарадыё ліст на выпадак свайго арышту, якое мы апублікавалі 26 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі