Рэгіянальныя правайдэры не далучыліся да ліста ў Мінсувязі

У сувязі з крызісам і дэвальвацыяй сітуацыя на беларускім інтэрнэт-рынку пагоршылася. Мінскія прыватныя інтэрнэт-правайдэры накіравалі ліст у Міністэрства сувязі з пытаннямі і прапановамі, каб неяк палепшыць сітуацыю. А вось рэгіянальныя правайдэры не спяшаюцца да іх далучацца.
Па меркаванні адной з супрацоўніц брэсцкай кампаніі такія лісты нічога не зменяць:

Супрацоўніца CityLine: “Канешне, мы не з усім згаджаемся, але лістоў не падпісвалі. Цяжкі бізнес, але калі не падабаецца, то ідзіце ў аптовы гандаль, а то яны лісты пішуць. У Мінску і так правайдэрам лягчэй, з іх і грошай менш бяруць”.

Прыбытак прыватных інтэрнэт-правайдэраў знізіўся прыкладна на 60%, а вось “Белтэлекома” толькі ўзрос. Прыватныя правайдэры лічаць, што галоўная прычына — ў манапалістычнай пазіцыі дзяржаўнага аператара, а таксама ў палітыцы Мінсувязі ў галіне продажы інтэрнэт-паслуг.

Падрабязней пра гэта неўзабаве ў нашым рэпартажы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі