Рэктар БДУ Андрэй Кароль толькі цяпер стаў прафесарам

Рэктар БДУ Андрэй Кароль толькі цяпер стаў прафесарам

Рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль атрымаў навуковае званне прафесара. Такое рашэнне вынесла Вышэйшая атэстацыйная камісія на пасяджэнні 24 кастрычніка.

Як адзначае “Наша Ніва”, Андрэй Кароль мае ступень доктара педагагічных навук, але свае дысертацыі “Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці школьнікаў” і “Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу” ён абараняў у Расіі, у 2000-я гады.

У 2010 годзе яго дыплом доктара прайшоў працэдуру настрыфікацыі (пацверджання). Прафесарам рэктар БДУ зрабіўся толькі цяпер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі