Relax Weekend: цяпер з музыкай!

Такой колькасці хіпстараў парк Горкага яшчэ не бачыў! Апынулася, каб сабраць іх у адным месцы і ў адзін час, трэба ўсяго нічога: народныя промыслы і рыцарскія бойкі замяніць на бадмінтон, настольныя гульні, ёгу, воркшопы па лайфхакінгу і добры канцэрт. Што і было зроблена арганізатарамі. У выніку трэці па ліку фэст забаваў і адпачынку дарос да паўнавартаснага музычнага оўпэн-эйра, прычым бясплатнага.

Clover Club


На галоўнай сцэне фэсту запраўлялі актуальныя мінскія рокеры Clover Club, Tok Rukoo, The Stampletons, She-Wolf і расійская Pompeya, якую слухала, напэўна, добрая тысяча чалавек.

Pompeya


У цэлым, было падобна на тое, што Мінск атрымаў сваю паменшаную версію маскоўскага "Пікніка Афішы".
 

Tok Rukoo

Clover Club

Адрыў пад "Пампею"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі