16 красавіка свой 38-ы дзень народзінаў адзначае Анджэй Пачобут
Сваё свята журналіст, абвінавачаны ў абразе прэзідэнта, правядзе ў следчым ізалятары.
Нагадаем, Анджэя Пачобута пасадзілі ў ізалятар Гродзенскай турмы №1 па абвінавачанні ў абразе прэзідэнта, супраць яго таксама распачата следзтва за паклёп на прэзідэнта.
Асновай для справы з’яўляюцца публікацыі Анджэя Пачобута ў варшаўскай "Газеце Выборчэй", ў яго блогу і на сайце "Белорусский партизан".