24 снежня — вігілія ў каталікоў
Вернікі гэтай канфесіі сёння рыхтуюцца сустрэць святую ноч перад Калядамі.
У Еўропе ў гэты дзень у сем’ях упрыгожваюць ёлкі, робяць стаенкі. Рыхтуецца вігілійная вячэра, звычай якой у Беларусь прыйшоў у ХVІІІ ст. Распачынаецца яна прачытаннем урыўка з Евангелля аб нараджэнні Хрыста і дзяленнем аплаткай. У Беларусі гэтая вячэра называецца таксама куццёю (ад назвы крупяной кашы — куцці, якая абавязкова павінна быць у гэты вечар на стале). На стол ставяць толькі посныя стравы. У гэты вечар з радасцю прымаюцца і нечаканыя госці.
Асаблівую атмасферу ствараюць калядкі (песні на Божае Нараджэнне), якія можна спяваць усёй сям’ёй. Кульмінацыяй жа становіцца святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння.
Галоўнай, агульнай традыцыяй для ўсіх каталікаў у гэты дзень з’яўляецца ўдзел ва ўрачыстай літургіі.