Акцыя "Стоп — бензін!" можа паўтарыцца

У канцэрне "Белнафтахім" афіцыйна гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць.

А вось экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што кошты на бензін могуць вырасці. "Усякае павышэнне коштаў — гэта спроба аздаравіць эканоміку. Бо іншых ідэй ва ўрадзе не ўзнікае", — адзначыў Багданкевіч.

Як паведаміў "Ежедневнику” старшыня аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб'яднання "За аўто" Арцём Шаркоў, ён не выключае, што ў выпадку росту коштаў на аўтазапраўках леташняя акцыя "Стоп — бензін!" атрымае свой працяг. Аднак, паводле яго словаў, быць ці не быць "Стоп — бензін!-2", залежыць ад таго, наколькі востра адрэагуюць на рост тарыфаў аўтааматары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі