Актывістаў ЛГБТ-руху адпусцілі з міліцыі без складання пратаколу
Затрыманых сёння ўвечары каля мінскага Дому афіцэраў маладых людзей адвезлі ў Ленінскі РУУС. Некаторых прымусілі “адкатаць пальчыкі”.
Каля Дому афіцэраў сёння павінна была адбыцца акцыя супраць гамафобіі і трансфобіі. Але 15 яе ўдзельнікаў былі затрыманыя яшчэ да пачатку мерапрыемства. Сярод іх была цяжарная жанчына.
Як паведаміў БелаПАН адзін з лідэраў ЛГБТ-руху ў Беларусі Сяргей Андросенка, міліцыянты адабралі каля тысячы паштовак з інфармацыяй аб правах людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.