Аршанцы абараняюць кляштар базылянаў

Іх непакоіць разбурэнне помніку архітэктуры канца 18-га стагоддзя  - кляштара базылянаў. Гэта адзін з нямногіх гістарычных аб’ектаў, якім пашчасціла перажыць войны і шчыраванне вандалаў.  Але цяпер на ім праваліўся дах, з кожным годам яго стан імкліва пагаршаецца.

6 год таму Аршанская адміністрацыя перадала помнік, які працягваў разбурацца, Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы. У цяперашні час Праваслаўная царква не можа ці не хоча ратаваць помнік нібыта з-за адсутнасці сродкаў.  Гарадская пракуратура, нягледзячы на звароты грамадзян, не звяртае ўвагі на парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны". Аўтары ліста просяць кіраўніцтва горада самым уважлівым чынам разгледзець іх зварот і прыняць усе неабходныя захады для выратавання жылога корпуса кляштара базылян як неад'емнага і каштоўнага элемента гістарычнай і культурнай спадчыны Оршы.

Збор подпісаў вядзецца даволі актыўна, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі