Арыштавалі кіроўцу, які збіў на прыпынку ў Мінску чатырох пешаходаў

Нагадаем, што здарэнне адбылося ў пятніцу, 2 лістапада. Каля 6 гадзінаў вечара 39-гадовы жыхар Рагачова, які кіраваў машынай "Мэрсэдэс-Бэнц-500", на вуліцы Сяліцкага ў Мінску не справіўся з кіраваннем. Ён выехаў на тратуар і наехаў на чатырох чалавек, якія былі на прыпынку грамадскага транспарту.

У выніку здарэння ўсе чацвёра з рознымі траўмамі трапілі ў шпіталь. Прычым 48-гадовая мінчанка ад траўмаў сканала.

Як інфармуе БелаПАН, на кіроўцу пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі