Азаранка абыграла Шарапаву і выйшла ў фінал US Open
Паўфінальны паядынак, які прайшоў у Нью-Ёрку, аказаўся надзвычай напружаным і цікавым. Ён працягваўся каля трох гадзінаў.
Лік па партыях — 3:6, 6:2, 6:4.
Нагадаем, у паўфінал Вікторыя Азаранка прабілася пасля перамогі над аўстралійкай Самантай Стосур, леташняй пераможцай адкрытага чэмпіянату ЗША. Марыя Шарапава ў 1/2 абыграла францужанку Марыён Барталі. Азаранка — першая ракетка свету, Шарапава — трэцяя (з панядзелка ўжо другая).
У іншым паўфінале амерыканка Серэна Уільямс лёгка выйграла ў італьянкі Сары Эрані — 6:1, 6:2. Такім чынам, у фінале сустрэнуцца Азаранка і Уільямс.
"Я не стамілася перамагаць... Вікторыя Азаранка таксама хоча перамагчы. Але гэта Адкрыты чэмпіянат ЗША і амерыканка я!", — цытуе словы Серэны Уільямс "Прессбол".
Фота — championat.com