Беларусь атрымае крэдыт ад ЕўрАзЭС, калі прадасць свае актывы на $3 млрд

Пра гэта сёння заявіў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын па выніках паседжання прэзідыума расійскага ўраду, паведамляе РИА Новости. Умовы для крэдытавання сфармуляваныя і цяпер Беларусь іх разглядае. “Cёння мы пачулі, што пасля тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядзведзевым было сказана пра тое, што, у прынцыпе, дасягнутыя дамоўленасці і Беларусь гатовая атрымаць крэдыт. Гэта азначае, што раней сфармуляваныя ўмовы прынятыя”, — сказаў Аляксей Кудрын.

Паводле яго слоў, Мінск мае намер сёлета выставіць на продаж шэраг прадпрыемстваў, якія ацэненыя ў 3 млрд долараў. Гэта сума, якую павінны атрымаць ад прыватызацыі ў 2011 годзе. Дарэчы, сума ад прыватызацыі і наўпроставых замежных інвестыцый прапісана ва ўмовах крэдыту. Гэта з’яўляецца важнай крыніцай пагашэння дэфіцыту аплатнага балансу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі