Беларусь пакінула літоўскую сталіцу без солі

На віленскіх складах запасаў солі амаль не засталося, а да выходных сіноптыкі абяцаюць снег і маразы. Пастаўкі з Беларусі спыніліся яшчэ перад Новым годам, што тлумачылася недахопам вагонаў і павышаным попытам. З замоўленых 6000 тон пакуль атрымана толькі 2800, паведамляе DELFI.

Па словах дырэктара ЗАТ Grinda, якое даглядае вуліцы Вільні, Альгімантаса Вілунаса, справа зрушылася з мёртвай кропкі, толькі калі мэрыя прыстрашыла скасаваць дамову з беларускім пастаўшчыком. 7 лютага з Беларусі прыйшлі толькі два вагоны з соллю — 160 тон, якіх хопіць літаральна на адзін дзень працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі