Беларусь так і не заплаціла за расійскую электраэнэргію

Расійскія пастаўшчыкі электраэнэргіі будуць чакаць да 8.30 паводле МСК. Калі грошы не прыйдуць і 28 чэрвеня зранку, пастаўкі часова абмяжуюць, перадае РИА Новости. Іх адключаць а 0.00 паводле маскоўскага часу 29 чэрвеня.

9 чэрвеня “Інтэр РАО ЕС” ужо абмяжоўвала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. Прычынай гэтага сталі пазыкі. На той момант завінавачанасць склала 1,5 мільярда расійскіх рублёў. На яе поўнае пагашэнне Беларусі далі час. Спачатку хацелі цалкам спыніць пастаўкі 22 чэрвеня, аднак потым вырашылі пачакаць да 27 чэрвеня.

Пазыка ўзнікла з прычыны таго, што канцэрн “Белэнэрга” не можа набыць на біржы валюту для разлікаў.

Фота: uaixblog.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі