Беларускі фільм "Драўляны народ" стаў пераможцам фэсту Magnificat (відэа)

Стужка распавядае пра пажылога майстра, які стварае з дрэва не проста фігуркі людзей, а цэлы драўляны народ.

Таксама рознымі прызамі і дыпламамі былі адзначаныя стужкі з Расіі, Польшчы, Сербіі, Эстоніі ды іншых краін. У тым ліку беларускі анімацыйны фільм "Птах" атрымаў прыз дзіцячага журы, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што фэст Magnificat-2012 праходзіў у Мінску і Глыбокім з 9 па 13 верасня. Былі паказаны стужкі больш за 16 краін, у тым ліку Балгарыі, Нямеччыны, Грузіі, Канады, Латвіі, Расіі, Украіны. Упершыню ўдзельнічалі фільмы з Азербайджана і Бельгіі.

Фота — signis.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі