Бізнесмена Віктара Шаўцова падазраюць у асабліва буйным крадзяжы

Такая інфармацыя прагучала ўвечары 23 снежня ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”. Намеснік начальніка прэс-службы КДБ Артур Стрэх заявіў, што справу на Шаўцова завялі ў кастрычніку. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Мяркуецца, што ён скраў болей за 10 мільёнаў долараў у адным з банкаў, інфармуе БелаПАН.

Віктар Шаўцоў з’яўляецца адным з самых уплывовых бізнэсменаў Беларусі. На прэс-канферэнцыі 23 снежня кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы адпусціць яго на волю, калі прадпрымальнік кампенсуе дзяржаве страты ў двух-трохразовым памеры. На думку Лукашэнкі, гэта шараговае эканамічнае злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі