Чэшскі форвард Збынек Іргл стане 11-ым легіянерам мінскага “Дынама”
30-гадовы нападнік падпісаў гадавы кантракт з беларускім клубам.
Збынек Іргл пачынаў кар’еру ў чэшскім “Віткавіцы”, за які адгуляў дзевяць сезонаў. Таксама ў яго спартовай біяграфіі была праца ў швейцарскім “Давосе”, а таксама ў шэрагу расійскі клубаў. У складзе зборнай Чэхіі ў 2006 годзе Збынек Іргл заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату свету.
Апроч таго мінскі клуб цікавіцца фінскім абаронцам Юркі Вяліваарэ. На мінулым першынстве планеты ў Славаччыне ён стаў чэмпіёнам у складзе зборнай Фінляндыі і набраў 3 ачкі. Ён можа стаць 12-ым замежнікам у “Дынама”, паведамляе БЕЛТА.