Да актывісткі "Еўрапейскай Беларусі" Паліны Кур'яновіч прыйшлі з ператрусам
У "дэлегацыі" сілавікоў не аказалася ордэра на ператрус і бацькі Паліны іх у хату не ўпусцілі.
Дахаты да актывісткі "Еўрапейскай Беларусі", якая ўчора выйшла з турмы на Акрэсціна, ізноў прыйшлі.
Як паведамілі charter97.org сябры Паліны, у кватэру, дзе жыве актывістка, спрабуюць пракрасціся міліцыянеры, прадстаўнікі пажарнай інспекцыі і супрацоўнікі КДБ. У "дэлегацыі" сілавікоў не аказалася ордэра на ператрус і бацькі Паліны іх у хату не ўпусцілі. Кіраўнік візіцёраў з'ехаў за ордэрам, а астатнія працягваюць вартаваць пад дзвярамі.
Апошні ператрус у гэтай жа кватэры быў праведзены 5 студзеня.
Нагадаем, Паліна Кур'яновіч адсядзела 10 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі побач з будынкам КДБ 30 студзеня. Учора актывістка выйшла на волю.