Да справы Саннікава далучылі справаздачу АБСЕ

Суддзі Сяргей Хрыпач, Вікторыя Зайцава і Вольга Камароўская, які разглядаюць касацыюную скаргу Андрэя Саннікава, далучылі да справы справаздачу АБСЕ, якая супярэчыць заключэнню суда, паводле якога асуджаны экс-кандыдат. Разам з тым, гэтыя ж суддзі адмовілі ў хадайніцтве адвакатаў аб асабістай прысутнасці Андрэя Саннікава на разглядзе касацыйнай скаргі.

Нагадаем, што ў маі Саннікаў атрымаў 5 гадоў калоніі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Разам з ім былі асуджаныя некалькі шараговых удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году. Яны таксама атрымалі рэальныя тэрміны зняволення. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі