Экс-кіраўнік Ганцаўшчыны не трапіў у спіс лепшых людзей раёна

Спіс складзены для міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі”. Фармавала яго незалежная газета “Ганцавіцкі час”. Газеце даверылі працу пасля таго, як летась у спіс “самавылучыліся” спрэс чыноўнікі — 9 чалавек улучна са старшынёй райвыканкама Уладзімірам Столярам.

Сёлета было зладжанае інтэрнэт-вылучэнне лепшых і галасаванне на сайце газеты. Паколькі ў вёсках яшчэ не развіты інтэрнэт, прымаліся таксама смс-паведамленні і тэлефанаванні. Дакамплектавалі топ-дзясятку па квоце, дадаўшы трох работнікаў сельскай гаспадаркі ды прадавачку з дасягненнямі.

Шмат галасоў у сваю падтрымку набраў Столяр. Рэдактар газеты Пятро Гузаеўскі тлумачыць гэта суперактыўнасцю некалькіх прыхільнікаў экс-кіраўніка ў інтэрнэце. Па яго словах, гэтыя людзі націскалі дзясяткі разоў за дзень на "гузік" на сайце. А вось смс-паведамленняў і тэлефанаванняў на карысць Столяра не было ніводнага.

Энцыклапедыя “Лепшыя людзі Беларусі” складаецца штогод. Ад кожнага раёна ў яе ўлучаюць па 10 асобаў. Гэта частка міжнароднага праекта “Лепшыя людзі”, які выконваецца таксама ў Расіі, Казахстане ды Украіне.

Фота — gants.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі