Эксперт: У Беларусі магчымы крах сацыяльнай мадэлі

Такое меркаванне ў інтэрв'ю РБК-ТВ выказаў гендырэктар Цэнтра палітычнай кан'юнктуры Сяргей Міхееў. Ён адзначыў, што $1 млрд ад Расіі плюс $2 млрд ад ЕўрАзЭс патрэбныя Беларусі толькі для стабілізацыі бягучай сітуацыі — надоўга гэтых грошай не хопіць.

На трэці год пасля крызісу Мінск усвядоміў, што ён не спраўляецца з сітуацыяй. Цэны на энерганосьбіты значна выраслі, а ў адносінах з Еўрасаюзам пачалося палітычнае супрацьстаянне, якое перарасло ў гандлёвае. Еўропа нарошчвае імпарт, але зусім не з Беларусі. Але гэтыя эканамічныя цяжкасці некрытычныя, кажа эксперт. Нягледзячы нават на падзенне курсу нацыянальнай валюты.

"Калі ўжо казаць пра нейкія праблемы, то нахутчэй магчымы, напрыклад, крах сацыяльнай мадэлі, якая мае вялікую колькасць сацыяльных абавязанняў дзяржавы перад насельніцтвам. Магчыма, што на падтрыманне гэтых абавязанняў у беларускага ўрада проста не хопіць грошай", — заявіў Міхееў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі