Еўрасаюз хочуць пакінуць без Нобелеўскай прэміі міру
Міжнароднае Бюро Міру ў Жэневе заклікала Фонд Нобеля не выплочваць Еўрасаюзу прэмію міру, таму што яна была прызначаная “незаконна”.
На думку Бюро, у якое ўваходзяць 320 няўрадавых арганізацый з усяго свету, Еўрасаюз не выконвае крытэраў, якія Альфрэд Нобель прапісаў у сваім запавеце. Паводле Нобеля, прэмію міру павінна атрымаць асоба, якая зрабіла найбольш для ўмацавання братэрства паміж народамі, змяншэння колькасці войскаў і арганізацыі кангрэсаў міру. У той жа час, некаторыя сябры ЕС — напрыклад, Францыя і Вялікабрытанія — валодаюць ядзернай зброяй, што супярэчыць мірным мэтам, перадае агенцтва РАР.
Нагадаем, што памер нобелеўскай прэміі сёлета складае каля 930 тысячаў еўра. Уручаць узнагароды будуць 10 снежня ў Осла.