Еўрасаюз прыме санкцыі супраць Лівіі паводле "беларускага спісу"?

Пра гэта паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў.

"Была ўхваленая ўзгодненая заява аб прыняцці далейшых захадаў. На дыпламатычнай мове гэта азначае санкцыі", —сказаў адзін з дыпламатаў пасля сустрэчы ў Брусэлі, прысвечанай абмеркаванню сітуацыі ў Лівіі.

Па звестках крыніц у Брусэлі, спіс абмежавальных захадаў можа ўключаць забарону на выдачу віз сябрам лівійскага кіраўніцтва, замарожванне актываў, увядзенне эмбарга на пастаўкі зброі.

Нагадаем, аналагічны пералік захадаў быў прыняты і ў дачыненні Беларусі ў сувязі з пераследамі апазіцыі пасля 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі