Фура перакрыла ўезд у сталіцу з боку Гродна
Пасля 21-й гадзіны ў пятніцу на трасе Гродна — Мінск здарылася аўтааварыя.
Падрабязнасці яшчэ невядомыя. Але, як паведамілі Еўрарадыё відавочцы, фура перакрыла трасу і ўезд у сталіцу там немагчымы. Утварыўся вялізны корак з аўтамабіляў — да 2 кіламетраў.