Галоўны доктар 6-й лякарні выйшаў да сваякоў пацярпелых

Усяго ў 6-ю лякарню Мінска трапіла 15 пацярпелых падчас выбуху. 9 з іх прааперавана. Адзін з пацярпелых - мужчына 1954-га года нараджэння - і зараз знаходзіцца ў надзвычай цяжкім стане.

Віктар Гурко: "У асноўным паступілі людзі з раненнямі канечнасцяў (галёнка, сцягно), таксама ёсць пранікальнае раненне брушной поласці. Акрамя мармуру, старонніх прадметаў у нашых пацыентаў не знойдзена. Ёсць апёкі тулава і твару. Выкліканы псіхолаг, цяпер ён працуе з усімі пацярпелымі, што былі сёння шпіталізаваныя. Будзем таксама працаваць са сваякамі,якія будуць звяртацца".

 

Фота: Gluctim.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі