Ганс-Георг Вік заклікае не купляць нафтапрадукты з Беларусі

Сярод іншага там прапануецца Еўрасаюзу скараціць або наогул спыніць закупкі нафтапрадуктаў з Беларусі, перадае Радыё "Свабода". Кіраўнік асацыяцыі Ганс-Георг Вік патлумачыў, што Расія субсідуе рэжым Лукашэнкі льготнымі пастаўкамі нафты. Але ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю абавязвае Расію ўніфікаваць цэны на ўнутраным і знешнім рынках. Так што ўжо ў найбліжэйшы час Масква не зможа выкарыстаць цану на нафту як палітычны рычаг у дачыненнях з Мінскам.

Таксама Вік заклікае байкатаваць Чэмпіянат свету па хакеі. Ён павінен адбыцца ў Мінску ў траўні 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі