Генпракуратура папярэдзіла двух арганізатараў Народнага сходу

Як паведаміў у жывым эфіры Івашкевіч, у Генпракуратуры яны знаходзіліся каля дзвюх гадзін, з 11.00 да 13.00. Пракурорскія работнікі папярэдзілі арганізатараў Народнага сходу аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 

У сваю чаргу Івашкевіч і Фядыніч сказалі, што не збіраюцца парушаць закон і ладзіць масавае мерапрыемства. Яны спаслаліся на закон аб мясцовых сходах, які дазваляе ладзіць такія зборы. Пракурорскія работнікі адзначылі, што ёсць пэўнае разыходжанне паміж двума законамі. На гэта арганізатары Народнага сходу прапанавалі ім звярнуцца да заканадаўцаў, якія прымалі абодва законы.

У адказ на папярэджанне Генпракуратуры, кажа Івашкевіч, дэмакратычныя актывісты таксама папярэдзілі іх, што недапушчальна парушаць закон аб мясцовых сходах.

Нагадаем, што Народны сход прызначаны на 8 кастрычніка ва ўсіх гарадах Беларусі. Арганізатары кажуць, што ён не адбудзецца толькі ў Івацэвічах, бо там не змаглі сабраць дастатковую колькасць галасоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі