Гомельская актывістка знайшла праўду ў ААН

14 сакавіка 2008 года актывістка моладзевага дэмакратычнага руху раздавала ў Гомелі паштоўкі з віншаваннямі на Дзень волі і з інфармацыяй пра мітынг на 25 сакавіка ў Мінску. Марыю затрымалі, абвінавацілі ў арганізацыі мітынгу і аштрафавалі на 350 тысяч рублёў, нагадвае БелаПАН.

Пасля гэтага яна вырашыла звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека. Дзяўчына палічыла, што ў дачыненні да яе было парушана права на распаўсюд інфармацыі. У ААН прызналі гэтае парушэнне і пастанавілі, што беларускія ўлады павінны кампенсаваць Марыі Тульжанковай штраф. У сакавіку 2008 года гэта было 162 долара ў эквіваленце. Цягам 180 дзён Камітэт па правах чалавека мае намер атрымаць ад беларускіх уладаў адказ, ці выкананае гэтае рашэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі