Грузіны зноў парываліся патрапіць у Еўрасаюз праз Беларусь

27 чэрвеня ў Браслаўскім раёне злавілі чатырох жыхароў каўказскай краіны, а таксама двух беларусаў, якія дапамагалі ім перайсці мяжу. Грузіны накіроўваліся ў Еўрасаюз у пошуках лепшай долі. Цяпер па факце іх затрымання праводзіцца разбіральніцтва.

25 чэрвеня ў Воранаўскім раёне на мяжы затрымалі аўтамабіль “Міцубісі”. Там было чацвёра жыхароў Аўганістану, якія таксама імкнуліся на Захад, праз Літву. Гродзенскія памежнікі днямі злавілі чатырох грузінаў у 300 метрах ад мяжы. А смаргонскія памежнікі затрымалі яшчэ трох гасцей з Каўказу, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі