Хуліганы аблілі півам і збілі кантралёрку цягніка

Здарэнне адбылося сёлета 3 кастрычніка ў дызель-цягніку Гомель-Калінкавічы. Правяраючы квіткі, 54-гадовая кантралёрка і яе калега - грамадскі рэвізор падышлі да нецвярозых пасажыраў. Імі выявіліся непрацуючыя жыхары Рэчыцы 32 і 30 гадоў, раней асуджаныя. Квіткоў у іх не было. Хлопцаў папрасілі пакінуць вагон.

Ужо ў тамбуры яны пачалі "разбірацца" з жанчынай-кантралёрам, хапаючы яе за вопратку і пагражаючы скінуць з цягніка. Адзін з іх дастаў бутэльку піва і выліў яе на галаву кантралёрцы. Пасажыры ў канфлікт не ўмешваліся. Як адзначае БЕЛТА, у вагоне знаходзіліся пераважна пажылыя людзі і жанчыны.

На прыпынку хуліганы збеглі. Аднак неўзабаве міліцыянты злавілі іх.

Фота — beermonsters.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі